Жытомірскія беларусы нагадалі пра зніклых палітыкаў

16 лістапада ва ўкраінскім Жытоміры прайшла акцыя з нагоды Дня Салідарнасці. Арганізатарамі выступілі Ігар Коктыш з жонкай Ірынай Цюцюннік, Таццяна і Віталь Цішчанкі і Арцём Дубскі.

16 лістапада ва ўкраінскім Жытоміры прайшла акцыя з нагоды Дня Салідарнасці. Арганізатарамі выступілі Ігар Коктыш з жонкай Ірынай Цюцюннік, Таццяна і Віталь Цішчанкі і Арцём Дубскі.

Гэта не першая акцыя салідарнасці з суайчыннікамі, зладжаная пры ўдзеле жытомірскіх беларусаў. 16 красавіка 2009 г. украінскія актывісты зладзілі флэшмоб у падтрымку беларускіх палітвязняў. 10 кастрычніка ўкраінскія актывісты «Amnesty International», а сярод іх і беларусі Ігар Кроктыш, правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

На пачатку лістапада гэтага года беларускім апазіцыянерамі зацікавілася ўкраінская міліцыя. Да Ігара Коктыша і Ірыны Цюцюннік міліцыянты ўварваліся ў кватэру. Міліцыянты нібыта цікавіліся «чалавекам у вышуку». У Жытоміры былі затрыманыя таксама Цішчанкі і Арцём Дубскі. У Кіеве яны спрабавалі патрапіць ў кватэру да Аляксандра Цынкевіча. Цяпер украінская пракуратура высвятляе законнасць дзеянняў міліцыі ў дачыненні да беларусаў і іх сем’яў.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение