Продкаў Ларысы Геніюш згадаюць на радзіме

Сёння таварыства "Тэрра інкогніта" разам з фондам "Віла Сакратэс" разам з гмінным асяродкам культуры ў Гарадку і публічнай бібліятэкай ў Крынках ладзяць Дзяды ці памінанне продкаў ў беларускай традыцыі, падчас гэтых мерапрыемстваў згадаюць і продкаў Ларысы Геніюш, якія паходзяць з Крынак.

У праграме мерапрыемства прадугледжаны даклад Гражыны Харытанюк з унівэрсітэта ў Беластоку пра абрад Дзядоў і даклад журналісткі штотыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва" Міры Лукшы пра Ларысу Геніюш. Пачатак мерапрыемства а 17-й гадзіне ў публічнай бібліятэцы ў Крынках.

- Ларыса Геніюш і Іван Пятровіч Геніюш паходзілі з Крынак, - сказала для Радыё Рацыя Міра Лукша. - Геніюш заўсёды пісала, што "род наш стары беларускі паходзіць з Крынак". Продкі Геніюш - гэта беларускі род Міклашэвічаў, які паходзіў з Крынак. Сёлета мы адзначаем 100-годдзе паэткі. Яна ёсць сімвалам шматпакутнай Беларусі і мужнасці, вернасці і адданасці сваім ідэалам.

Як адзначыла Міра Лукша, на сённяшняй сустрэчы будуць унукі паэткі - Міхась, вядомы ветэрынар у Беластоку, Алесь, а таксама два праўнукі.

- Міхась найбольш свядомы з унукаў Ларысы Геніюш, ён быў у Зельве на могілках. Але маладое пакаланне не шмат ведае. Таму такая сустрэча будзе ім патрэбная.

"Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение