Знаёмства з беларускім фальклорам у Чыжах

Ужо у 17 раз у Чыжах прайшлі "Восеньскія Сустрэчы з Беларускім Фальклорам". У мерапрыемстве, арганізаваным Гмінным Асяродкам Культуры у Чыжах ды войтам чыжоўскай гміны прынялі удзел беларускія калектывы як і з Чыжоў, так і з іншых куткоў Падляшша.

Па словах дырэктара гміннага асяродку культуры у Чыжах Юры Якімюка, "Восеньскія Сустрэчы з Беларускім Фальклорам" маюць ужо доўгую традыцыю.

- Першыя такія сустрэчы адбыліся ў клубе з ініцыятывы калектыву "Незабудкі" з Карушава, а некалькі гадоў мы павярнуліся. Гэтае мерапрыемства мы арганізоўваем штогод. У гэтым годзе адступілі ад абрадавых калектываў, выступаюць толькі песенныя, але думаю, што добра.

Апрача калектываў з чыжоўскай гміны перад публікай выступілі гурты з Орлі, Нарвы, Ласінкі ды іншых куткоў Падляшша.

Міхал Сцепанюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение