На Беласточчыне стартуе літаратурнае "Бязмежжа"

Чатырнаццаты літаратурны семінар "Бязмежжа" стартуе 5 лістапада сустрэчамі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім ды Новым Ляўкове. У сёлетнім "Бязмежжы" прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Сачанка, старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

Чатырнаццаты літаратурны семінар "Бязмежжа" стартуе 5 лістапада сустрэчамі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім ды Новым Ляўкове. У сёлетнім "Бязмежжы" прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Сачанка, старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

Яўген Вапа

Галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва" Яўген Вапа кажа, што ў межах семінара ўдзельнікі будуць знаёміцца з апошнімі дасягненнямі беларускай літаратуры па абодва бакі мяжы:

– У гэтым годзе мы звяртаем увагу на лаўрэатаў конкурса "Дзеяслова", на тое чым жыве беларуская літаратура і ейныя выклікі. Тэму прадставяць Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, як старшыня беларускага ПЭН-цэнтра. Маем з’яву, якая нарадзілася ў гэтым годзе ў інтэрнэце – перакладчыцкі часопіс "Прайдзісвет". Будзе прэзентацыя кінастужак звязаных з беларускай меншасцю ў Польшчы і беларускай літаратурай – гэта кінастужкі Юрыя Каліны і Міколы Ваўранюка. Важным элементам "Бязмежжа" ў гэтым годзе будзе прэзентацыя нашай падляшскай адметнасці на гістарычным фоне.

Таксама ў межах семінара абдудуцца прэзентацыі двух выданняў Міхася Андрасюка, якія амаль адначасова пабачылі свет у Беларусі і Польшчы. Традыцыйна арганізатарам выступае Праграмная рада Тыднёвіка беларусаў у польшчы Ніва.

Зміцер Косцін, "Радыё Рацыя"

* * *

Праграма „Бязмежжа” арганізаванага Праграмнай радай Тыднёвіка "Ніва" і Беларускім саюзам у Польшчы ў Новым Ляўкове 5-7 лістапада 2010 г., пры фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Пятніца, 5 лістапада 2010 г. 6.00 – выезд удзельнікаў з Мінска 13.00 – прыезд у Беласток 13.00 – 14.00 – праца з журналістамі 14.00 – 15.00 – праезд у Бельскі беларускі ліцэй 15.00 – 16.30 – візіт у Беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім – Андрэй Сцепанюк 16.30 – 17.30 – пераезд у Новае Ляўкова 18.00 – выдавецкая справа тыднёвіка “Ніва” – Яўген Вапа 18.15 – 19.30 – прэзентацыя асобы і кінастужак выдатнага тэлежурналіста Юрыя Каліны 19.30 – 20.00 – аўтарскі канцэрт Алеся Зайцава

Субота, 6 лістапада 2010 г. 9.30 – 10.00 – Беларускія пісьменнікі Беласточчыны – Міра Лукша (у тым і слова пра “Жывінкі з глыбінкі”) 10.10 – 10.30 – Паэтычнае слова Надзеі Артымовіч 10.30 – 11.00 – Яўген Вапа – Літаратурныя падарожжы Ганны Кандрацюк 11.15 – 11.45 – Міхась Андрасюк -беларуская культура і літаратура ў эфіры «Радыё Рацыя» 12.00 – 12.30 – Алег Латышонак – у пошуках аўтара «Рассказаў на белорусском наречии» 12.45 – 13.15 – Дарафей Фіёнік – выдавец беларускай падляшскай літаратуры 13.15 – 13.30 – аўтарскія чытанні Віктара Стахвюка 13. 40 – 14.00 – Аляксандр Максімюк – літаратура на сайце «Своя орг» 15.30 – 16.15 – Барыс Пятровіч Сачанка – выданні “ Дзеяслова”, а ў тым асаблівасці прозы Міхася Андрасюка (чытанні Міхася Андрасюка) 16.30 – 17.00 – Марцін Рэмбач – празаічны дэбют Міхася Андрасюка на польскай мове (чытанні Міхася Андрасюка) 17.15 – 18.00 – Андрэй Хадановіч – Беларускі Пэн-цэнтр і аўтарская прэзентацыя 18. 15 – 18.45 – Павел Касцюкевіч – аўтарская прэзентацыя 19.00 – 19.20 – Юля Цімафеева – перакладчыцкі інтэрнэт-журнал “Прайдзісвет” 19.30 – 21.00– агляд дакументальна-мастацкіх кінастужак Міколы Ваўранюка

Нядзеля, 7 лістапада 2010 г. 10.00 – 11.00 – наведванне этна-турыстычнай гаспадаркі Барыса Казлоўскага 11.00 – 14.00 – вандроўка і экскурсія па музеі ў Нараўцы і Беларускім музеі ў Гайнаўцы 15.00 – ад’езд удзельнікаў у Беласток і Беларусь


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение