Тэмай даклада, які зачытала прафесар Івона Гофман з Любліна, была кніжка "Тэчкі Ежы Гедройца".
Па словах доктара Лены Глагоўскай, гэта не адзіная сустрэча прысвечаная Ежы Гедройцу:
– Мы задумалі такую ідэю, каб усе сустрэчы прысвяціць у пэўнай ступені памяці Ежы Гедройца, каб яго ў нашыя чацвяргі ўзгадвалі. Можа, не галоўным героем ён будзе , але будзе ўзгадвацца на працягу гэтых усіх чацвяргоў.
Кафедра беларускай культуры арганізуе беларускія чацвяргі ўжо некалькі гадоў. Чарговая сустрэча ў межах гэтага цыкла пройдзе 18 лістапада. Міхась Сцепанюк, "Радыё Рацыя"