Знойдзены эскіз карціны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі

Cябрамі Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані знойдзены і выкуплены эскіз карціны „Веснавыя воды” („Вешніе воды”) Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Арыгінал з 1930 года знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе.

Cябрамі Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані знойдзены і выкуплены эскіз карціны „Веснавыя воды” („Вешніе воды”) Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Арыгінал з 1930 года знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе.

Знойдзеная карціна

Пасля прагляду дакладных фотаздымкаў карціны, супрацоўнікі гэтай установы выказалі станоўчае ўражанне пра знаходку і заахвоцілі прывезці яе ў музей для мастацказнаўчага і параўнальга аналізу.

Знойдзеная карціна на дзесяць сантыметраў вышэйшая і сем сантыметраў шырэйшая за тую, што знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі. Больш за тое, у адрозненні ад арыгіналу, знаходка падпісаная тыповым для аўтара подпісам. Пра тое, што палатно можа быць арыгіналам сведчыць таксама факт, што ”эцюднае малярства займала істотнае месца ў творчасці В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Намаляваўшы за сваё жыццё мноства эцюдаў, мастак лічыў, што эцюд з'яўляецца цалкам неабходным звяном працы над карцінай-пейзажам...” (А. Вінэр, 1971).

На задняй частцы знойдзенага палотнішча знаходзіцца штамп „Разрешено для вывоза из СССР”. Рынкавая вартасць арыгінальных карцінаў такога памеру вагаюцца ў межах 10 тыс. даляраў. У выпадку калі пацвердзіцца, што знойдзенае палатно арыгінал, уласнікі карціны зацікаўленыя ў тым, каб яна трапіла менавіта ў Беларусь.

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля (1872-1957) адзін з найлепшых беларускіх жывапісцаў-пейзажыстаў, які развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца 19 ст. Усяго ў Беларусі знаходзяцца 444 палотны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Але многія яго творы захоўваюцца і ў Маскве (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, ва Украіне і нават Кыргызстане. Шэсць працаў мастака знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі. Пасля смерці яго імем назвалі Бялыніцкі мастацкі музей, а ў Магілёве адчынілі музей В. Бялыніцкага-Бірулі (філія Нацыянальнага мастацкага музея), дзе найбольш шырока прадстаўленая творчая спадчына нашага суайчынніка. У Магілёве і Бялынічах названыя вуліцы ў гонар мастака.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение