Каб пазнаёміцца з сапраўднай Беларуссю...

"Калі хочаце пазнаёміцца з сапраўднай Беларуссю – прачытайце кніжку Наталкі Бабінай пад загалоўкам "Рыбін горад", так пра кнігу кажуць арганізатары аўтарскай вечарыны з пісьменніцай, якая 4 лістапада пройдзе ў Варшаве.

"Калі хочаце пазнаёміцца з сапраўднай Беларуссю – прачытайце кніжку Наталкі Бабінай пад загалоўкам "Рыбін горад", так пра кнігу кажуць арганізатары аўтарскай вечарыны з пісьменніцай, якая 4 лістапада пройдзе ў Варшаве.

Кніга з’явілася ў перакладзе на польскую мову ў вядомым выдавецтве "Rebis" і ўжо з пачатку лістапада даступная ў польскіх кнігарнях. Ад 3 лістапада Наталка Бабіна ў Польшчы з прома-турам. Яна наведае Варшаву і Кракаў. У Варшаве сустрэча з ёй адбудзецца ў чацьвер у 18.30 у кнігарні "Тарабук", кажа суарганізатар аўтарскай вечарыны у польскай сталіцы ад ініцыятывы "Вольная Беларусь" Вікторыя Гакімава:

– Няшмат беларускіх твораў друкуецца ў Польшчы. Гэта вельмі цікавая падзея ў культурным жыцці Польшчы і Беларусі, нагода, каб людзі з абодвух бакоў маглі пазнаёміцца з культурай Беларусі і маглі выказаць свае думкі. Мы запрасілі акрамя Наталкі яшчэ і публіцыстку Касю Квяткоўскую, якая будзе кіраваць гэтай сустрэчай. Мы спадзяемся, што прыйдзе вельмі шмат польскіх чытачоў, што ім захочацца пасля гэтай сустрэчы купіць кніжку і прачытаць яе.

Дзеянне раману Наталкі Бабінай адбываецца падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Брэсце.

Атрымаць аўтаграф аўтаркі можна 4 лістапада ў Варшаве ў кнігарні "Тарабук". Патранат над аўтарскай сустрэчай з Наталкай Бабінай трымае таксама Радыё Рацыя.

Валянціна Лаеўская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение