Вечар памяці Ларысы Геніюш у Лондане + фота

У суботу, 30 кастрычніка, ў Беларускім доме ў Лондане адбылася вечарына, прысвечаная памяці і творчасці выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Згуртаваннем Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім Таварыствам.

Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў прачытаў даклад, прысвечаны біяграфіі паэткі. З дакладамі выступілі брытанскія беларусазнаўцы Джым Дынглі і Арнольд МакМілін.

Айцец Сяргей Стасевіч прэзентаваў фотаздымкі і дакументы, звязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюцца ў калекцыі Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане. Ларыса Геніюш вяла актыўнае ліставанне з членамі беларускай дыяспары, многія яе лісты і надрукаваныя "самвыдатам" кнігі былі сабраныя ў Скарынаўскай бібліятэцы.

Скончылася вечарына чытаннем вершаў Геніюш. Прадстаўніца Брытанскай бібліятэкі прачытала некалькі вершаў Ларысы Геніюш у перакладзе на ўкраінскую мову.

Арнольд МакМілін, славіст і літаратураўнаўца

Заля паседжанняў Беларускага дома ў Лондане

Джым Дынглі

Старшыня ЗБВБ Лёля Міхалюк і айцец Аляксандр Надсан

Вершы Ларысы Геніюш у выкананні ўдзельнікаў вечарыны

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение