Беларус пабудуе ў цэнтры Беластока трыўмфальную арку

У цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі паўстане архітэктурна-мастацкае збудаванне, якое будзе нагадваць трыўмфальную арку. Яго аўтарам з'яўляецца мастак Лявон Тарасэвіч. Доўгі час ён быў актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы і адным з арганізатараў фестывалю "Басовішча".

Лявон Тарасэвіч, фота Kurier Poranny

Як паведамляе Kurier Poranny, збудаванне будзе мець шэсць метраў вышыні. Паміж чатырох слупоў, на якіх яно будзе стаяць, можна будзе свабодна прайсці. Лявон Тарасэвіч з'яўляецца сусветна вядомым мастаком. Нарадзіўся ён у вёсцы Валілы, на Падляшшы.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение