Сучасныя адрасы беларускай Вільні

За 70 год у статусе літоўскай сталіцы ад беларускай Вільні амаль нічога не засталося — адно мемарыяльныя шыльды ды помнікі нашым дзеячам на могілках. Колькасць беларусаў таксама паступова змяншаецца. “Сваімі сіламі, без Беларусі, мы не адродзім беларускую Вільню”, — упэўнены лідар беларусаў Літвы Хведар Нюнька.

За 70 год у статусе літоўскай сталіцы ад беларускай Вільні амаль нічога не засталося — адно мемарыяльныя шыльды ды помнікі нашым дзеячам на могілках. Колькасць беларусаў таксама паступова змяншаецца. “Сваімі сіламі, без Беларусі, мы не адродзім беларускую Вільню”, — упэўнены лідар беларусаў Літвы Хведар Нюнька. Ці насамрэч ўсё так сумна? Карэспандэнт TUT.BY робіць экскурс у сучасную гісторыю беларускай Вільні, вандруючы па актуальных і сёння адрасах.

"Сябрына" (Raugyklos, 25)

Пасля разгрому і 50-гадовай забароны беларускае жыццё ў Вільні пачало адраджацца напрыканцы 1980-х.Клуб аматараў беларускай народнай творчасці "Сябрына" — першая беларуская грамадская арганізацыя ў паваеннай Літве — з’явіўся ў траўні 1988-га. Літоўскі аматар беларушчыны, эсперантыст Валдас Банайціс з’яднаў вакол ідэі як віленчукоў-“недабіткаў” — прадстаўнікоў старой віленскай грамады, якія прайшлі сталінскія лагеры і літуанізацыю (Лявон Луцкевіч, Галіна Войцік, Зоська Верас, Аляксей Анішчык і інш.), гэтак і маладых тамтэйшых беларусаў. За гэтыя гады клуб стаў вядомы найперш дзякуючы хору і штотыднёвым сустрэчам. Сваё 20-годдзе “Сябрына” адзначыла вялікай імпрэзай у віленскай Ратушы. Офіс клуба месціцца ў віленскім Доме нацыянальных меншасцяў.Таварыства беларускай культуры ў Літве (Broliu, 9-86)Следам за клубам “Сябрына” паўстала Таварыства беларускай культуры ў Літве (1989), ля вытокаў якога стаялі легендарныя постаці беларускай Вільні: Лявон і Юрка Луцкевічы, Зоська Верас, Кастусь і Леакадыя Шышэі, Лявон Кароль...Пераняўшы эстафету ад апошніх адраджэнцаў даваеннай хвалі, болей двух дзесяцігоддзяў ТБК адраджае і захоўвае беларушчыну ў Вільні і Літве. Адкрыццё кафедры беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры у Віленскім педуніверсітэце (1991) і беларускай школы імя Ф. Скарыны (1993), усталяванне помнікаў на магілах беларускіх дзеячоў і мемарыяльных дошак, выданне шматлікіх успамінаў пра беларускую Вільню і віленчукоў — справа рук таварыства і яе нязменнага кіраўніка Хведара Нюнькі.
Хведар Нюнька. Фота: К.Лашкевіч, TUT.BY

Хведар Нюнька. Фота: К.Лашкевіч, TUT.BY

Кожную апошнюю суботу месяца на сядзібе ТБК ў Вільні адбываюцца традыцыйныя імпрэзы, на якія запрашаюць усіх ахвочых. WWW: westki.info/tbkКафедра беларускай філалогіі Педуніверсітэта (Studentu, 39-244)Кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры адкрыта на факультэце славістыкі Віленскага педагагічнага ўніверсітэта (Filologijos fakultetas, Vilniaus pedagoginis universitetas) створана у 1991 годзе з ініцыятывы Таварыства беларускай культуры ў Літве і па пастанове ўрада Літоўскай Рэспублікі.

Лілія Плыгаўка

Загадчык кафедры Лілія Плыгаўка

Тут рыхтуюць спецыялістаў для беларускіх навучальных устаноў у Літве, распрацоўваюць падручнікі, навучальныя праграмы і методыку выкладання роднай мовы ў іншамоўным асяроддзі. На дзённым і завочным аддзяленнях па спецыяльнасці беларуская філалогія сёння вучыцца каля ста чалавек — грамадзяне Літвы, Беларусі і нават Вялікабрытаніі з Іспаніяй.WWW: http://www.vpu.ltБеларуская школа (Sietyno, 21)Дзкуючы высілкам віленскіх старажылаў Лявона Луцкевіча і Хведара Нюнькі ў 1994 годзе расчыніла дзверы першая і адзіная ў Літве беларуская школа імя Францішка Скарыны, са сцен якой выйшла ўжо блізу трох соцень выпускнікоў.

Фота: skorina.info

“Наша школа дае магчымасць вывучаць беларускую мову, бліжэй пазнаёміцца з багатай культурай беларускага народу. Тут вы вывучыце шмат моў, даведаецеся пра гісторыю Літвы і Беларусі. Самыя лепшыя настаўнікі пазнаёмяць вас з рознымі прадметамі на беларускай і дзяржаўнай мовах”, — гавораць прадстаўнікі адміністрацыі школы, якая пазіцыянуе сябе як пераемніца легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, што працавала ў Вільні ў 1920-40-х гадах. Аднак відушчыя людзі сцвярджаюць, што ўзровень адукацыі там саступае расійскім і літоўскім школам-канкурэнтам. Гэтаксама, як і беларушчына тут з большага фармальная: на перапынках і за межамі школы большасць настаўнікаў і дзяцей размаўляюць па-руску. “Чаго здзіўляцца? Можна падумаць, што ў вас у Беларусі сітуацыя іншая”, — адказваюць на закід віленскія беларусы. Аргумент, які не аспрэчыш. WWW: skorina.infoКасцёл Святога Барталамея (Uzupio, 17a)

Фота: Juliux, Wikipedia

Рыма-каталіцкі касцёл у імя апостала Барталамея на Зарэччы быў узведзены ў 17 ст. і перабудаваны ў 1824 годзе. За 350-гадовую гісторыю ў ягоных сценах гаспадарылі белыя манахі-аўгусцінцы, бернардыны, манахі-рэдэмптарысты... За саветамі храм быў зачынены і ў ім абсталявалі майстэрні скульптараў. У 1997 годе касцёл Святога Барталамея вернуты віленскай каталіцкай грамадзе. Сёння гэта ці не адзінае месца ў Вільні, дзе адпраўляюцца службы па-беларуску.Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Tauro, 12)

Першы выпуск бакалаўраў ЕГУ. Фота: "Наша ніва"/nn.by

Створаны у 1992 годзе ў Мінску групай інтэлектуалаў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адразу ўзяў курс на ўваходжанне ў еўрапейскую адукацыйную прастору. ЕГУ стаў першай і адзінай у Беларусі недзяржаўнай ВНУ, якая атрымала афіцыйны статус універсітэта ды дамаглася рэальнай аўтаноміі ад ўладаў. Апроч таго ўніверсітэт першым у СНД уступіў у міжнародны кансорцыум Campus Europae, мэта якога — датэрміновая рэалізацыя ідэй Балонскай дэкларацыі. У 2004-м, пасля адмовы падпарадкавацца Міністэрству адукацыі і змяніць непажаданага рэктара Анатоля Міхайлава, універсітэт быў пазбаўлены навучальных плошчаў і спыніў дзейнасць у Беларусі. Але ўжо праз год, дзякуючы шматбаковай падтрымцы Літвы, Еўракамісіі, урадаў краінаў ЕС ды сусветнавядомых арганізацый і фондаў, ЕГУ аднавіў працу ў Вільні і атрымаў статус літоўскага ўніверсітэта (2006). Першы выпуск бакалаўраў, якія прайшлі курс навучання ў Літве, адбыўся ў 2009 годзе. Сёння ЕГУ налічвае 1,5 тысячы студэнтаў. Навучальны корпус месціцца па адрасе Valakupiu, 5. WWW: ehu.lt

Кастусь Лашкевіч, Tut.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение