"Шанец на новае жыццё" адзначылі ў Польшчы

Дакументальны фільм "Шанец на новае жыццё", зняты Юрыем Калінам для тэлеканалу "Белсат" адзначылі на III Фестывалі фільмаў пра сям’ю, што прайшоў 21–23 кастрычніка ў Лодзі (Польшча).

Дакументальны фільм "Шанец на новае жыццё", зняты Юрыем Калінам для тэлеканалу "Белсат" адзначылі на III Фестывалі фільмаў пра сям’ю, што прайшоў 21–23 кастрычніка ў Лодзі (Польшча).

Фільм распавядае пра царкву "Новае жыццё", пра змаганне яе вернікаў за права на існаванне. Героі фільма – вернікі царквы "Новае жыццё", пераважна інтэлігенцыя і моладзь, але таксама і людзі, якія прайшлі праз цяжкасці ў жыцці. Раней яны былі алкаголікамі, наркаманамі, бяздомнымі, але цяпер, дзякуючы хрысціянскай супольнасці, яны наноў знайшлі сябе і вярнуліся ў рэальнасць. Дзякуючы веры яны атрымалі шанец на новае жыццё.

Аўтар фільму – Юрый Каліна, вядомы беларускі тэлежурналіст і рэжысёр шматлікіх дакументальных фільмаў і рэпартажаў, якія рэпрэзентаваліся на міжнародных кінафестывалях. Сярод узнагароджаных стужак – "Ад голаду і мору", "Чарнобыльцы", "Партызанская школа», «Апошні дыктатар Еўропы», «Пагоня за праўдаю». Юрый Каліна паходзіць з Падляшша і працуе ў беластоцкім аддзеле Польскага тэлебачання, а таксама ўзначальвае беластоцкую рэдакцыю «Белсату». Апошні ягоны фільм, «Царква на мяжы», распавядае пра стараабрадніцкую царкву на беларуска-польскім памежжы і пра яе вернікаў, якіх падзяліла мяжа.

Журы польскага фестывалю ацаніла «спраўны падыход да тэмы пераследу рэлігійнай меншасці ў Беларусі». Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Каліны быў адзначаны разам з чатырма іншымі стужкамі. Тры фільмы журы ўзнагародзіла прызамі.

У сёлетнім Фестывалі фільмаў пра сям’ю ўдзельнічалі 25 дакументальных стужак. Прэс-служба тэлеканала "Белсат"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение