Беларускія барды выступілі ў Беластоцкім лялечным тэатры

Канцэрт з удзелам пераможцаў конкурснай часткі фестываля „Бардаўская восень 2010” адбыўся ў нядзелю 24 кастрычніка ў Беластоцкім лялечным тэатры.

Канцэрт з удзелам пераможцаў конкурснай часткі фестываля „Бардаўская восень 2010” адбыўся ў нядзелю 24 кастрычніка ў Беластоцкім лялечным тэатры.

Першым выступіў Яўген Барышнікаў. Ён нарадзіўся і вырас у Слоніме. Грае на гітары, дудзе і перкусіі ў некалькіх музычных фолк-калектывах. Сольна канцэртуе з 2006 года. Выступаў на канцэртных пляцоўках, у клубах і на кватэрніках у Мінску, Слоніме, Віцебску, Магілёве, Маскве, Варшаве. Лаўрэат фестываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Мінск), OPPA 2009 (Варшава), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск). Удзельнік міжнароднага фестывалю неа-фолькавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Мінск). Цяпер да гэтых перамог далучылася і бельская - лаўрэат "Бардаўскай восені".

Другой на сцэну ўзнялася Таццяна Беланогая. “Нарадзілася, вырасла, зразумела, што да чаго, і пачала пісаць песні,” – гаворыць Таццяна Беланогая пра сваю біяграфію. Сёння маладая рок-бард-спявачка мае перамогу на буйных музычных фестывалях “Бардаўская восень-2004” і “ОРРА-2006” (Польшча), а таксама чатыры запісаныя альбомы.

Затым у Беластоцкім лялечным тэатры загучалі вершы бельскай паэткі Надзеі Артымовіч. Паэтычныя радкі паэтка чытала сама, а бард Алег Кабзар і яго сябры адгукаліся на яе голас - музыкай і спевам.

У якасці хэдлайнера на канцэрце выступіў вядомы беларускі музыка, кампазітар і спявак Зміцер Вайцюшкевіч са сваім WZ Orkiestra.

"Радыё Рацыя", фота Аляксандра Максімюка


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение