Створаны сайт "Бардаўскай восені"

Тыдзень застаўся да фестываля беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень – 2010”, які ўжо сямнаццаты раз на Падляшшы ладзіць Звяз Беларускай Моладзі.

Тыдзень застаўся да фестываля беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень – 2010”, які ўжо сямнаццаты раз на Падляшшы ладзіць Звяз Беларускай Моладзі.

Арганізатары фестываля падрыхтавалі для аматараў  беларускай бардаўскай песні адмысловы сайт. Як адзначае каардынатар праекта Міхал Троц, зараз на старонцы можна паглядзець і узгадаць мінулыя фестывалі, а таксама пазнаёміцца з выканаўцамі сёлетняй “Бардаўскай восені”:

– Мы проста падумалі, што "Бардаўская восень" мае вялікую гісторыю і настолькі шмат маем матэрыялаў з мінулагодніх фестываляў, што варта гэтыя матэрыялы не трымаць толькі для сябе, а паказаць у інтэрнэце. Мы зрабілі такі сайт http://www.vosien.org , дзе кожны можа знайсці фотаздымкі, відэазапісы, артыкулы. Таксама мы там паставілі запісы дыскаў, што былі запісаныя на папярэдніх фестывалях.

Сёлетняя “ Бардаўская восень” пачнецца 22 кастрычніка у Бельску Падляскім і завяршыцца 24 кастрычніка. Прамая трансляцыя з асноўных канцэртаў пройдзе на хвалях Радыё Рацыя.

Ганна Шайкоўская, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение