Раман з "Кнігарні "Наша Ніва" выйшаў у Польшчы

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік. Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі.

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік.

Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі. Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бела-Падляску. Адметна, што

ў польскую сталіцу Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2121 годзе».

Замовіць кнігу на беларускай мове можна тут.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение