Дні беларускай культуры адкрыліся ва Украіне

Дні беларускай культуры адкрыліся 27 верасня ва Украіне. Яны пройдуць па 30 верасня ў Кіеве і Львове, паведамляе РІА Новости. У ходзе культурнага форуму адбудуцца выступленні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра і салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, выставы карцін з калекцыі Музея сучаснага мастацтва і дэманстрацыя кінастужак беларускіх рэжысёраў. "У нас запланавана цікавая праграма", — сказаў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі. Ён паведаміў, што ўкраінскі і беларускі бакі дамовіліся ўстанавіць у снежні гэтага года ў Кіеве помнік класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. "Уладзімір Караткевіч таксама сваё жыццё звязаў з Украінай: ён тут жыў, пісаў. У яго ёсць вершы, прысвечаныя Украіне, таму гэта фігура, якая аб'ядноўвае нашы народы", — падкрэсліў Карачэўскі. У сваю чаргу намеснік міністра культуры і турызму Украіны Цімафей Кохан адзначыў "вельмі высокую" цікавасць да беларускай культуры ў яго краіне. "Летась на базе Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі адкрыўся цэнтр беларускай культуры і мовы. Гэта сведчыць аб увазе Украіны да беларускай культуры", — сказаў Кохан. Паводле яго слоў, Украіна і Беларусь "думаюць аб стварэнні сумесных праектаў у кінематографе". Мінулы раз дні беларускай культуры праводзілі ва Украіне ў 2003 годзе.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение