У Бельску прайшоў 7-ы з’езд выпускнікоў беларускага ліцэя

З 24 па 26 верасня ў агульнаадукацыйным ліцэі ў Бельску-Падляшскім прайшоў сёмы з’езд выпускнікоў гэтай школы – сустрэліся на ім людзі розных пакаленняў. Супольным элементам іх лёсу сталі школьныя гады, праведзеныя ў сценах бельскага белліцэя.

З 24 па 26 верасня ў агульнаадукацыйным ліцэі ў Бельску-Падляшскім прайшоў сёмы з’езд выпускнікоў гэтай школы – сустрэліся на ім людзі розных пакаленняў. Супольным элементам іх лёсу сталі школьныя гады, праведзеныя ў сценах бельскага белліцэя.

Юры Каліна, тэлежурналіст і аўтараў фільмаў, выпускнік 1986 года:

– З’езд самай вялікай папулярнасцю карыстаецца сярод тых, хто жыве далей. Гэта нагода прыехаць сюды, наведаць бацькоў, сяброў, знаёмых, сустрэцца з калегамі-аднакласнікамі. Ува мне гэтыя школьныя ўспаміны таксама ўжо пазаціраліся, бо ўсё гэта было 24 гады таму. Атэстат сталасці і час ліцэя – гэта быў цяжкі час, патрабавалі тут ад нас вельмі шмат, многа трэба было вучыцца. Калі прыватна сустракаю, напрыклад, настаўніка гісторыі, то заўжды ўспамінаецца мне час, калі перад урокам гісторыі, бывала, дзяўчаты нават млелі ад страху, што сёння іх могуць выклікаць да дошкі...

Міраслаў Здрайкоўскі, мастак:

– Прайшло 19 гадоў, мы ўжо сталі спелымі людзьмі ды ўвайшлі ў той узрост, калі нам звычайна цікава пабачыць сяброў таго ліцэйскага часу...

Бельскі ліцэй быў заснаваны ў 1944 годзе як беларуская гімназія. За гады існавання са сцен ліцэя выйшлі пяць тысяч выпускнікоў. Адметнасцю гэтай навучальнай установы з'яўляецца дадатковае навучанне беларускай мовы. Ліцэісты маюць тры гадзіны беларускай мовы ў тыдзень, на шыльдах кабінетаў – двухмоўныя назвы.

Гэта школа з вялікімі традыцыямі. Адной з традыцый з'яўляецца тое, што настаўнікі з вучнямі наведваюць магілы былых настаўнікаў і вучняў белліцэя. Правядзенне з'ездаў выпускнікоў – гэта таксама традыцыя. Бельскі ліцэй вызначаецца высокім узроўнем навучання і дысцыплінай.

“Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение