У Парыжы адкрылася выстава твораў Івана Хруцкага

22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы "Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур".

22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы "Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур".

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, выстава арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя прымеркавана да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, які лічыцца адным з заснавальнікаў рускага нацюрморта. Паводле прапановы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА гэты юбілей уключаны рашэннем Генеральнай канферэнцыі арганізацыі ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2010—2011 гады. Выстава будзе працаваць да 27 верасня.

Таццяна Дарашчонак, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение