"Калевала" і Кавалёва

Выбраныя месцы фінскага народнага эпасу "Калевалы" ў перакладзе Якуба Лапаткі можна прачытаць у літаратурным альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа "Беларус-2010".

Выбраныя месцы фінскага народнага эпасу "Калевалы" ў перакладзе Якуба Лапаткі можна прачытаць у літаратурным альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа "Беларус-2010".

"Калевала" — фінскі народны эпас, запісаны і дапрацаваны Эліясам Лёнрутам (1802-1884). Калі героямі славутых эпічных твораў аб Роландзе, Нібэлунгах, рыцарах караля Артура з’яўляюцца манархі, герцагі, дык дзейныя асобы "Калевалы" — звычайны вясковы люд. Аднак кніга нагэтулькі прыпала да душы фінскаму народу, аж дзень здачы "Калевалы" ў друк зрабіўся нацыянальным святам. Над аб’ёмным перакладам спадар Лапатка працаваў два з паловай гады, і першая порцыя рун (раздзелаў) ужо друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў".

У "Беларусе-2010" можна будзе прачытаць урыўкі з 33-ай, 37-ай, 47-ай і 48-ай руны разам з каментарамі перакладніка.

Чытаць яшчэ:

урыўкі "Калевалы" ў "Дзеяслове".

Акрамя "Калевалы" ў альманаху "Беларус-2010" можна будзе прачытаць казкі віленчука Алега Мінкіна, нізкі вершаў пражаніна Макса Шчура і іст-брансуікаўца Сяржука Сокалава-Воюша, а таксама эсэ таронтаўкі Віялеты Кавалёвай "Апалогія капіталізму, альбо Прадмова да недапісанай кнігі".

Пра тое, як замовіць "Беларус-2010" можна даведацца тут.

Лявон К., "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение