У Польшчы прайшла страйкбольная гульня ў гонар Янкі Філістовіча

Страйкбольная гульня пад назвай "Янка Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста" адбылася 19 верасня каля Варшавы. Адным з яе арганізатараў была ініцыятыва "Беларуская нацыянальная памяць".

Мерапрыемства ладзілася да 59-х угодкаў з таго моманту, як сябра Рады БНР Янка Філістовіч вярнуўся з Захаду ў Беларусь, каб змагацца за дзяржаўную незалежнасць. Нагадаем, праз год ён быў арыштаваны і асуджаны на пакаранне смерцю. Па словах арганізатараў, "Беларуская нацыянальная памяць" і надалей плануе праводзіць святкаванне значных датаў з гісторыі Беларусі праз розныя спартыўныя змаганні. Раней у Польшчы была зладжаная страйкбольная гульня на дзень Беларускай вайсковай славы, лыжны забег у памяць Кастуся Каліноўскага, рэйды на роварах у гонар Станіслава і Язэпа Булак-Балаховічаў.

"Еўрарадыё"

Фота: bielarus-np.livejournal.com