І тут жывуць людзі – беларускі фэст у Трывежы

У вёсцы Трывежа, што ў гміне Гайнаўка, распачынаецца беларускі фэст з цыкла "І тут жывуць людзі". Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Музей беларускай культуры ў Гайнаўцы.

У вёсцы Трывежа, што ў гміне Гайнаўка, распачынаецца беларускі фэст з цыкла "І тут жывуць людзі". Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Музей беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Па словах дырэктара музея Тамаша Ціханюка, такія фэсты – гэта магчымасць паказаць жыхарам малых мясцовасцяў, што ў іх жыцці ёсць месца на весялосць:

– Фэсты робім перад усім людзям, якія жывуць у нашых беластоцкіх вёсках – вёсках, якія паволі становяцца пустымі. Гэтыя людзі думаюць, што ў іх жыцці нічога цікавага ўжо не адбудзецца. Гэткае думанне мы хочам трошку памяняць, хочам паказаць калектывы ды, пры нагодзе фэстаў, паказаць і іншыя рэчы – таксама і той факт, што пра людзей гэтых хтосьці яшчэ памятае.

У планах музея яшчэ ў гэтым годзе тры чарговыя фэсты – бліжэйшы з іх адбудзецца 10 кастрычніка ў Трасцянцы Нарваўскай гміны.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение