У Вільні збярэцца Беларускі праваабарончы форум

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і стратэгія дзейнасці праваабарончай супольнасці краіны будуць абмяркоўвацца на Беларускім праваабарончым форуме, які пройдзе ў Вільні 24-25 верасня.

Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць сітуацыю з правамі чалавека і становішча праваабарончых арганізацый, галоўным чынам ў Беларусі, кажа адзін з арганізатараў і удзельнікаў канферэнцыі праваабаронца Алег Воўчак:

– Гэта такі стары беларускі форум, першы раз ён сабраўся 2004 годзе. Праваабаронцы сабраліся з увагі на тое, што ў Беларусі выступаюць такія праблемы як ціск на людзей, напады, выкраданне. Праваабаронцы вырашылі, што трэба канцэптуальна падысці да гэтых пытанняў, у прыватнасці я буду кіраваць там сталом па абароне і праваабаронцах.

У працы канферэнцыі прымуць удзел праваабаронцы з Беларусі, Прыбалтыкі і балканскага рэгіёна, Заходняй Еўропы і Усходняй Афрыкі.

Валянціна Лаеўская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение