Конкурс на беларускую філалогію ў Кіеве быў 14 чалавек на месца

З новага навучальнага года ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура". Спецыяльнасць адчынілася на базе нядаўна створанага Цэнтру беларусістыкі.

З новага навучальнага года ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура". Спецыяльнасць адчынілася на базе нядаўна створанага Цэнтру беларусістыкі.

Як паведамілі БелТА на кафедры ВНУ, конкурс на новую спецыяльнасць быў дастаткова высокім — 14 чалавек на месца. Гэта другі вынік па Інстытуту філалогіі пасля спецыяльнасці "ангельская мова", дзе колькасьць жадаючых паступіць складала 17 чалавек на адно месца. Аднак будучыя беларусісты не "парацца": акрамя беларускай яны будуць вывучаць ангельскую і, натуральна, украінскую.

У выніку на бюджэтную форму навучання па новай спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура" былі прынятыя 8 студэнтаў. Акрамя таго, шэсць чалавек залічаныя на платную форму навучання. Сярод тых, хто паступіў, — прадстаўнікі розных рэгіёнаў Украіны (Кіеў, украінскае Палессе, Херсонская вобласць), частка з якіх — этнічныя беларусы.

У той жа момант у некаторых беларускіх універсітэтах сёлета на філалагічныя спецыяльнасці быў недабор. На платнае на беларускую і рускую філалогію ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце проста бралі ўсіх жадаючых.

Адкрыцьцё Цэнтра супала з закладкай памятнага каменя на месцы будучага помніка пісьменніку Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве. Фота BELARUS.BY

Беларускі цэнтар за беларускія грошы быў адчынены ў лістападзе 2009 года ў час візіту беларускага прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Кіеў. У той жа час Лукашэнка стаў ганаровым доктарам універсітэта імя Шаўчэнкі. Званне было прысвоена за "за вялікі ўклад у справу развіцця двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін, умацаванне культурных і адукацыйных сувязяў".

generation.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение