У Варшаве ствараецца бюро салідарнасці з Беларуссю

Пра стварэнне Бюро салідарнасці для дэмакратыі ў Беларусі было абвешчана на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве, сярод запрошаных гасцей былі дачка Уладзіміра Някляева Ева, палітыкі Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, ды Ірына Логвін.

Пра стварэнне Бюро салідарнасці для дэмакратыі ў Беларусі было абвешчана на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве, сярод запрошаных гасцей канферэнцыі былі дачка Уладзіміра Някляева Ева, палітыкі Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, ды Ірына Логвін.

Ева Някляева, дачка кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, вызначыла асноўныя мэты працы Бюро, сярод якіх – перадача інфармацыі аб падзеях у Беларусі, дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям ды прадстаўленне пляцоўкі для апазіцыі для абмену думкамі.

Па словах Евы Някляевай, гэтая ініцыятыва толькі ўзнікла:

– Гэтае рашэнне толькі што было прынята і бюро знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. На даны момант там няма яшчэ ніводнага працоўнага месца. Ёсць ініцыятва польскага МЗС і ёсць людзі, з якімі зараз вядуцца перамовы, і якія будуць гэтым займацца. Як толькі з’явіцца якая-небудзь канкрэтная інфармацыя, яна зразу будзе перададзена ў прэсу.

Прысутны на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента супрацоўніцтва для развіцця польскага Міністэрства замежных спраў Марэк Зюлкоўскі, адзначыў што Міністэрства замежных спраў Польшчы падтрымлівае ініцыятыву з прычыны таго, што яна можа быць карыснай для дапамогі беларускаму грамадству:

– Наконт прывязанасці гэтага бюро да Міністэрства замежных спраў, падтрымкі ды яе віду, нічога на гэты момант яшчэ не адбылося. Гэта ініцыятыва групы палітыкаў – прадстаўнікоў беларускага грамадства. Гэта дарагая нам ініцыятыва, бо група гэтая рашыла ажыццявіць сваю ініцыятыву менавіта ў Варшаве. Гэтую ініцыятыву польскае МЗС, як адну сярод шматлікіх іншых ініцыятыў, будзе падтрымліваць.

Як паведаміла яшчэ 29 снежня "Газета выборча", з ініцыятывай стварэння Бюро салідарнасці для дэмакратыі ў Беларусі выступіла беларуская апазіцыя. Аднак на пытанне прысутных на прэс-канферэнцыі журналістаў, хто канкрэтна выступіў з ініцыятывай, адказу не паступіла.

Зміцер Косцін, "Радыё Рацыя"