У Эстоніі створаны новы інтэрнэт-канал для Беларусі і Расіі

У Таліне пачало вяшчанне новае інтэрнэт-тэлебачанне Ару-ТБ – незалежны грамадска-палітычны канал, арыентаваны на беларускую і расійскую аўдыторыі.

“Ару-ТБ – незалежнае тэлебачанне, таму галоўны прынцып яго працы – аб'ектыўнасць”,– гаворыцца ў сённяшнім прэсавым паведамленні Ару–ТБ. – Інфармацыя будзе падавацца так, каб гледачы самі рабілі высновы, параўноўвалі супрацьлеглыя меркаванні, розныя падыходы.” Над Ару-ТБ працуюць спецыялісты ў галіне медыяў, журналістыкі і PR з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі. Таксама ў канала ёсць сетка валянтэраў. “Мы з калегамі доўгі час незалежна адзін ад аднаго займаліся стварэннем анімацыйных і відэа праграм для беларускай і расійскай аўдыторый. Але прыйшлі да высновы, што больш эфектыўна было б аб'яднаць сілы для вытворчасці якаснага відэапрадукту для інтэрнэту, – гаворыць Павал Марозаў, кіраўнік Aru Television OÜ. – Наш праект закліканы даць людзям з Беларусі і Расіі інфармацыйную альтэрнатыву дзяржаўным тэлеканалам. Выбар месца праекту прадыктаваны тым, што Эстонія – лідэр па ўкараненні інтэрнэт-тэхналогій у рэгіёне і вельмі ліберальная краіна з вольнай прэсай. Ару-ТБ – гэта першы крок групы аднадумцаў. Я ўпэўнены, што даволі хутка канал стане сапраўды ўплывовай крыніцай аб'ектыўнай інфармацыі для жыхароў Беларусі і Расіі". Ару-ТБ прапаноўвае інфармацыйная, аналітычныя і забаўляльныя праграмы. Ару-ТБ працуе на трох мовах: беларускай, рускай і английскай, – і мае 4 каналы вяшчання: для Беларусі (на беларускай мове); для Беларусі (на рускай мове); для Расіі; для англамоўнай аўдыторыі (на англійскай мове).

Таццяна Поклад, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение