"Бардаўская восень" прымае заяўкі да 10 верасня

Да 10 верасня можна падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме 17-га фестываля бардаўскай і аўтарскай песні "Бардаўская восень 2010", які традыцыйна пройдзе ў Бельску Падляшскім напрыканцы кастрычніка.

Да 10 верасня можна падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме 17-га фестываля бардаўскай і аўтарскай песні "Бардаўская восень 2010", які традыцыйна пройдзе ў Бельску Падляшскім напрыканцы кастрычніка.

З году ў год у конкурсе прымаюць удзел штораз маладзейшыя выканаўцы, што, па словах аднаго з арганізатараў, віцэ-старшыні Звяза Беларускай Моладзі Ігара Лукашука, – заслуга самаго фестываля:

- Тое, што з'яўляюцца новы людзі з года ў год, бо так ёсць на самой справе, я лічу вялікім дасягненнем фестываля. Бо фестываль, здаецца мне, вельмі элітарны, для вузкага кола аматараў, гэты жанр зараз не вельмі папулярны сярод маладых людзей. І тое, што ўсё ж знаходзяцца людзі, якія хочуць прымаць удзел у конкурсе "Бардаўскай восені", лічу вялікім поспехам арганізатараў.

Адбор удзельнікаў з Беларусі адбудзецца ў Мінску 18 верасня, удзельнікі з Польшчы кваліфікуюцца да ўдзелу непасрэдна перад фестывалем.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение