У Крынкаx няпроста з навучаннем беларускай мове

Беларуская мова ў дзіцячых садках, базавых школах, гімназіях і ліцэях на Падляшшы – не навіна, а заканамернасць. Права на вывучэнне роднай мовы прадстаўнікоў нацыянальнай меншасці запісана у канстытуцыі.

Беларуская мова ў дзіцячых садках, базавых школах, гімназіях і ліцэях на Падляшшы – не навіна, а заканамернасць. Права на вывучэнне роднай мовы прадстаўнікоў нацыянальнай меншасці запісана у канстытуцыі.

Гэтым правам на Падляшшы карыстаецца 3161 вучань, а выкладанне мовы адбываецца ў 41 навучальнай установе розных узроўняў.

Такой магчымасці не маюць бацькі ў Крынкаx. Яны выказалі жаданне, каб іхнія дзеці вывучалі беларускую мову, а дырэктар не вельмі аxвотны. Пра гэта ў гутарцы з Наталляй Герасімюк распавядае метадыст беларускай мовы Падляшскага ваяводства Іаланта Грыгарук.

Законы накладаюць абавязкі на асобы, якія кіруюць школай, на дырэкцыю. З другога боку, дырэкцыя ўсё робіць, каб паказаць, што яны аxвотна выконваюць дзяржаўныя законы, але тут нейкія цяжкасці выступаюць. У сапраўднасці, гэтыя цяжкасці спараджае сама дырэкцыя, ну але гэта не так лёгка. У малым асяроддзі выступіць супраць лакальнай улады, якая вельмі цесна павязаная, то не так лёгка. Ёсць права, ёсць закон, але з другога боку – не так лёгка давесці да таго, каб гэты закон быў выкананы.

Паводле заканадаўства, каб у школу было уведзена навучанне беларускай мовы, дастаткова дэкларацыі бацькоў семярых вучняў, якія хацелі б, каб іх дзеці вывучалі родную мову. Дырэкцыя школы абавязана ў такім выпадку арганізаваць навучанне і ўключыць урокі беларускай мовы ў навучальны план. Навучанне беларускай мове ні бацькам, ні вучням нічога не каштуе. Падручнікі таксама раздаюцца бясплатна.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение