У ЗША пройдуць дзве “контр-сустрэчы” беларусаў Паўночнай Амерыкі

Беларуская дыяспара ў Амерыцы падзялілася на дзве часткі і будзе абмяркоўваць ролю эміграцыі для Беларусі паасобку. Мерапрыемствы пройдуць 4-5 верасня ў Саўт-Рывэры і Нью-Брансвіку. Гэтыя гарады штата Нью-Джэрсі знаходзяцца ў 15 кіламетрах адзін ад аднаго.

“Наша сустрэча пройдзе ў Саўт-Рывэры. У апошнюю хвіліну людзі, не задаволеныя працай Управы Беларуска-амерыканскага задзіночання, вырашылі, што зробяць свайго роду контрсустрэчу, – распавёў Еўрарадыё старшыня Галоўнай управы БАЗА Вячка Станкевіч. – З іх боку не было жадання паразумецца”. У нежаданні дамовіцца Вячку Станкевіча абвінавачвае аргкамітэт сустрэчы беларусаў у Нью-Брансвіку. Туды ўвайшлі старшыні двух аддзелаў БАЗА - Віталь Зайка і Юрка Азарка. Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі ладзяцца кожныя два гады. У іх удзельнічаюць дыяспары ЗША і Канады. У гэтым годзе беларусы Канады з-за падзелу дыяспары на імпрэзу не паедуць.

Падрабязны расклад абедзвюх сустрэчаў глядзіце тут.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение