Ларыса Геніюш і архіў БНР

У сваёй “Споведзі” Ларыса Геніюш падрабязна апісвае, як яны зь Міколам Абрамчыкам аглядалі архіў БНР, пазасталы пасьля сьмерці Васіля Захаркі. Агляд рабіўся з мэтай выбраць самыя каштоўныя дакумэнты і вывезьці іх у больш бясьпечнае месца.

Ларыса Геніюш. Здымак Вячаслава Дубінкі

У сваёй “Споведзі” Ларыса Геніюш падрабязна апісвае, як яны зь Міколам Абрамчыкам аглядалі архіў БНР, пазасталы пасьля сьмерці Васіля Захаркі. Агляд рабіўся з мэтай выбраць самыя каштоўныя дакумэнты і вывезьці іх у больш бясьпечнае месца.

“Сартаваць архіў нам ніхто не перашкаджаў. Адкідаючы непатрэбнае, Мікола адсунуў убок пудэлачак ад запалак. Я падняла яго і знайшла там цудоўныя беларускія значкі з Пагоняю – яшчэ з 1918 году. Узяўшы ў рукі дзяржаўную пячаць, я пацалавала яе”, – успамінала Ларыса Геніюш.Два чамаданы архіўных матэрыялаў Мікола Абрамчык вывез у Парыж. Усё астатняе трапіла ў рукі Івана Ермачэнкі – кіраўніка Беларускай народнай самапомачы і дарадцы гаўляйтэра Вільгельма Кубэ. Гаўляйтэр таксама цікавіўся архівам і нават пасылаў у Прагу свайго ўпаўнаважанага Рыхеля, які нібыта перадаў бэнээраўскія дакумэнты ў праскі Расейскі архіў. Пасьля вайны гэты архіў быў вывезены ў Маскву, дзе ўсе датычныя БНР матэрыялы зьніклі ў невядомым кірунку. Даследчыца Ганна Сурмач знайшла толькі іх вопіс.Прапалі некуды і “два чамаданы” Міколы Абрамчыка. Да нядаўняга часу лічылася, што іх ніхто, апрача Ларысы Геніюш і самога Абрамчыка, ня бачыў. На шчасьце, іх ня толькі пабачыў, але і патрымаў руках Янка Запруднік, калі ў 1970 годзе адведваў удаву прэзыдэнта БНР у Вільпінце пад Парыжам. Ніна Абрамчык, хоць і неахвотна, але дазволіла яму падняцца на гарышча дому і агледзець архіў. Праўда, на тым гарышчы Янка Запруднік пабачыў ужо толькі адзін чамадан. Шаснаццаць дакумэнтаў, датычных дзейнасьці БНР, дасьледчык апублікаваў у гадавіку “Запісы БІНіМ” за 2009 год. Гэтая публікацыя засьведчыла рэальнае існаваньне “парыскага” архіву БНР, які з-за сваёй недаступнасьці на працягу дзесяцігодзьдзяў ледзь ня стаў лічыцца легендарным.Нягледзячы на ўсе просьбы і дамаганьні беларускай дыяспары, Ніна Абрамчык так і не перадала архіў новаабранаму старшыні Рады БНР. Пасьля сьмерці маці ў 2002 годзе не сьпяшаецца зрабіць гэта і сын чацьвёртага прэзыдэнта БНР Альгерд Абрамчык, які, па ўспамінах відавочцаў, яшчэ хлопчыкам на пытаньне “Хто ты?” ўпэўнена адказваў: “Я – грамадзянін Беларускай Народнай Рэспублікі!”Месцазнаходжаньне архіву, які адыграў не апошнюю ролю ў трагічным лёсе Ларысы Геніюш, да гэтай пары застаецца невядомым.

Міхась Скобла, "Радыё Свабода"

Ларыса Геніюш. Жыць
Жыць – гэта ў заўтра праменнае верыць, з паднятай ля злыдняў прайсьці галавой.Жыць – гэта знача прачхнуцца ад цемры і сонца убачыць над сумнай зямлёй. Ў хаце з пахучых сасновых бярвеньняў з нашым гаючым сямейным цяпломбачыць, як шчыра ўсе тры пакаленьні сыдуцца разам за поўным сталом.Жыць – калыхаць і на вечнасьць праводзіць, род свой і мову кахаць, сьцерагчы. Хай зьзяе, хай вечна ў крыві нашай бродзіць, роднаю песьняй чаруе ў жыцьці.Мудрасьць дзядоў і дзяцей шчабятаньне, гожасьць жаночая, сіла мужоў, дзіўнасьць і сьмеласьць, жывое сьвітаньне, ў якім адчуваецца верная кроў.Сіла ў далонях ды посьпехі ў працы, спогадзь суседзская, літасьць ў бядзе, гордая мужнасьць за праўду змагацца, пашана і вартасьць сапраўдных людзей.Жыць – кідаць вечна у ворыва зерне, садзіць маладыя лясы і сады, то дотыкам ног цалаваць тую землю, дзе цяжка ступалі бацькі і дзяды.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение