Аповеды Сяргея Календы надрукаваў прэстыжны маскоўскі часопіс

Апавяданні маладога мінскага празаіка Сяргея Календы надрукаваў прэстыжны маскоўскі часопіс "Дружба народов" у сваім жнівенскім восьмым нумары. Гэта першая публікацыя Сяргея ў маскоўскіх літаратурных выданнях.

Апавяданні маладога мінскага празаіка Сяргея Календы надрукаваў прэстыжны маскоўскі часопіс "Дружба народов" у сваім жнівенскім восьмым нумары. Гэта першая публікацыя Сяргея ў маскоўскіх літаратурных выданнях.

Падчас сёлетняга мінскага літаратурнага фестываля "Парадак слоў" Сяргей Календа пазнаёміўся з расійскімі пісьменнікамі, адзін з іх папрасіў даслаць пераклады яго твораў і неўзабаве яны апынуліся ў часопісе "Дружба народов":

- Праз два месяцы мне напісаў галоўны рэдактар часопіса "Дружба народов" і паведаміў, што яму спадабаліся чатыры апавяданні, і ён хацеў бы іх надрукаваць у жніўні. Вельмі прыемна, тым больш, што апавяданні з гэтага майго праекта яшчэ нідзе ніколі не друкаваліся - гэта першая публікацыя.

Сяргей Календа нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капыль Мінскай вобласці, але амаль з нараджэння жыве ў Мінску. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў, аддзяленне культуралогіі), займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Аўтар двух кніг прозы.

Васіль Кроква, “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение