"Стомленага д’ябла" Сяргея Кавалёва глядзяць у Славакіі

У славацкім горадзе Сеніца паставілі спектакль па п’есе беларускага драматурга.

У славацкім горадзе Сеніца паставілі спектакль па п’есе беларускага драматурга.

Рэжысёр Іван Фодар і драматург Сяргей Кавалёў

Спектакль “Стомлены д’ябал” паставілі ў перакладзе на загарацкую гаворку, дыялект славацкай мовы. Рэжысёр сеніцкага тэатра “Záhorácké divadlo” Іван Фодар гэта тлумачыць тым, што на яго спектаклі па-славацку прыходзіла мала людзей. Затое поўны аншлаг на пастаноўках па-загарацку.

“Стомлены д’ябал” — не першы спектакль па п’есе Сяргея Кавалёва, паказаны ў Славакіі. Два гады таму ў Кошыцкім лялечным тэатры беларускі рэжысёр Алег Жугжда паставіў “Піліпку і ведзьму”.

Цяпер у Загор’і рыхтуецца да выдання кніга Сяргея Кавалёва, у якую ўвойдзе п’са “Стомлены д’ябал” на беларускай, славацкай мовах і загарацкай гаворцы.

Праілюструе выданне славацкая мастачка Марта Андэлічкава.

Сяргей Кавалёў — доктар філалогіі, драматург. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёве. Скончыў філфак БДУ. Цяпер жыве ў Любліне, дзе выкладае беларускую літаратуру ва універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Аўтар шэрагу крытычных зборнікаў і навуковых манаграфій. Напісаў звыш 20 п’ес (“Стомлены д’ябал”, “Тарас на Парнасе”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”). П’есы ставіліся ў Беларусі, Украіне, Расіі, Польшчы, Славакіі.

Загор’е — раён Славакіі, які мяжуе з Чэхіяй. Тут склалася свая самабытная культура і свой дыялект славацкай мовы — пераходны да мараўскіх дыялектаў чэшскай. На ім размаўляе каля 200 тысяч чалавек.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение