Аксана Спрынчан чытала вершы швецкім палітыкам

З швецкай выспы Готланд вярнулася беларуская паэтка Аксана Спрынчан, месяц яна правяла ў горадзе Візбі ў Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў.

З швецкай выспы Готланд вярнулася беларуская паэтка Аксана Спрынчан, месяц яна правяла ў горадзе Візбі ў Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў.

У 2009 годзе Аксана Спрынчан стала лаўрэаткай конкурса "Літаратура дзецям", які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Паколькі конкурс праводзіўся сумесна са шведскім бокам, то ў якасці ўзнагароды паэтка атрымала месяц у Швецыі. За гэты час паэтка не толькі знаёмілася з цікавымі мясцінамі выспы Готланд, але і ўдзельнічала ў розных імпрэзых і сустрэчах.

- На жаль, я не патрапіла ў Візбі на тыдзень сярэдневечча, які ладзіцца ў жніўні, затое я патрапіла на тыдзень палітыкаў, якія з'язджаюцца ў Візбі з усёй Швецыі, а таксама прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый. Выступаюць са сваімі праграмамі, і мне нават удалося на адным з вечароў, які ладзілі палітыкі, выступіць у батанічным садзе і прачытаць свае беларускія творы. І хоць не было перакладу і ніхто не зразумеў, але беларускую мову пачулі, і спадзяюся, што я данесла яе прыгажосць і мілагучнасць.

Цэнтр у Візбі, па словах Аксаны Спрынчан, выдатная лабараторыя літаратуры, майстроўня мыслення, творчага паразумення разнамоўных і рознаменталітэтных людзей. У розныя гады ў гэтым Цэнтры былі Васіль Быкаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў.

Васіль Кроква, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение