Ларыса Геніюш і Прага

У Празе Ларыса Геніюш напісала дзьве кнігі вершаў — «Ад родных ніў» і «Рукапісны зборнік (1945-1947), які пабачыў сьвет толькі ў 1992 годзе ў Лёндане. Думаецца, паэтку натхнялі і Градчаны, і Карлаў мост са скульптурамі апосталаў, і ўзьнёслы сабор сьвятога Віта, і аблюбаваны галубамі пляц Яна Гуса, і Вышаград, дзе яна любіла гуляць з малым Юркам, і Влтава ...

Ларыса Геніюш з сынам Юркам каля праскай камяніцы. 1940 г.

Калі скульптар Генік Лойка ўжо распачаў працу над мэмарыяльнай дошкай, якую меркавалася ўсталяваць у Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш, мы доўга абмяркоўвалі, якімі словамі павінна паэтка прамаўляць з тае дошкі да мінакоў. І нарэшце спыніліся на цытаце са «Споведзі»: «У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я адчула сябе толькі ў Чэхах». За гэтым выказваньнем — насычанае падзеямі дзесяцігадовае жыцьцё ў чэскай сталіцы.У Празе Ларыса Геніюш напісала дзьве кнігі вершаў — «Ад родных ніў» і «Рукапісны зборнік (1945-1947), які пабачыў сьвет толькі ў 1992 годзе ў Лёндане. Думаецца, паэтку натхнялі і Градчаны, дзе калісьці працаваў садоўнікам Францішак Скарына, і Карлаў мост са скульптурамі апосталаў, і ўзьнёслы сабор сьвятога Віта, і аблюбаваны галубамі пляц Яна Гуса, і Вышаград, дзе яна любіла гуляць з малым Юркам, і Влтава ў срэбных каралях перакатаў...

У Празе Ларыса Геніюш апекавалася хворым старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Васілём Захаркам, з рук якога перад сьмерцю прыняла палітычны тастамэнт і пячатку з Пагоняй.У пераважна каталіцкай Празе праваслаўная верніца Ларыса Геніюш мела свайго духоўніка архімандрыта Ісакія (Вінаградава), да якога прыходзіла на споведзь у Сьвята-Мікалаеўскі сабор. Пасьля вайны архімандрыт, як і ягоная прыхаджанка, быў арыштаваны і этапаваны ў ГУЛАГ.У Празе на Вышаградзкіх могілках Ларыса Геніюш бачыла, як чэхі ствараюць свой нацыянальны Пантэон — яна была сьведкам, як там перазахоўвалі прах вялікага чэскага паэта Карла Гінка Махі. Пройдзе час, і Ларыса Антонаўна ў лісьце да Адама Мальдзіса прапануе стварыць беларускі Пантэон — на ўзор чэскага, найперш перанёсшы на радзіму прах Максіма Багдановіча з Крыму.Сярод іншых памятных месцаў у Празе на мапах беларускіх турыстаў павінны значыцца і два дамы — № 70 на вуліцы 5 Траўня (названы ў «Споведзі» Кашпаракам) і № 7 на вуліцы Гежманова — у іх жылі Геніюшы.У праскіх архівах захоўваецца безьліч дакумэнтаў, зьвязаных з жыцьцём беларускай паэткі. Частка зь іх ужо знойдзеная і апублікаваная нястомнай дасьледчыцай Францішкай Сокалавай. Але да гэтай пары застаецца невядомым, напрыклад, месцазнаходжаньне спачувальнага ліста Ларысы Геніюш прэзыдэнту Чэхаславакіі Эдуарду Бэнэшу — з нагоды захопу часткі краіны гітлераўцамі ў 1938 годзе.Ларыса і Янка Геніюшы ўжо даўно кіркавалі мерзлату ў савецкай тундры, а на іхні апошні праскі адрас усё прыходзілі позвы з магістрату. Праз тыя позвы чэскія ўлады шукалі месьцічаў, якія нібыта заплямілі сябе супрацоўніцтвам зь немцамі, і выпісвалі невялікія штрафы. Гэтак быў аштрафаваны сьпявак Міхал Забэйда-Суміцкі, які падчас акупацыі даваў канцэрты ў Народным тэатры ў Празе, у Рызе, у Варшаве і некалькі разоў прыяжджаў з гастролямі ў Беларусь. Грашовы штраф і 25 гадоў ГУЛАГу — адчуваеце розьніцу?Калі ў 1968 годзе па старых праскіх брукаванках загрукаталі гусеніцамі савецкія танкі, Ларыса Геніюш слала лісты падтрымкі чэскаму прафэсару Яраміру Востраму. Яна захаплялася мужнасьцю чэхаў і шкадавала, што на той час Беларусь ня мела свайго нацыянальнага лідэра:
На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкіАд кіпцюроў, мядзьведжых лап.Каб беларускага мы мелі Дубчака —Інакшай гутарка была б!
У адной з будучых анталёгій вершаў, прысьвечаных Празе, абавязкова зьявіцца верш Ларысы Геніюш «Бывай», дзе паэтка выказала падзяку старажытнаму гораду ад імя «ўнучкі Францішка Скарыны». Зробленая Генікам Лойкам мэмарыяльная дошка з выявай маладой, у модным капялюшыку, Ларысы Геніюш пакуль так і не зьявілася ў Празе. Але яна там абавязкова зьявіцца, і Францішку Скарыну ня будзе так сумна аднаму стаяць на Градчанах.
Міхась Скобла, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение