"Бардаўская восень-2010" бярэ свой адлік

Стартуе адбор удзельнікаў для конкурса сёлетняй "Бардаўскай восені". Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская восень-2010" пройдзе з 22 па 24 кастрычніка.

Стартуе адбор удзельнікаў для конкурса сёлетняй "Бардаўскай восені". Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская восень-2010" пройдзе з 22 па 24 кастрычніка.

Традыцыйна фестываль будзе складацца з конкурснай часткі ды выступоў запрошаных гасцей.

Па словах арганізатара фестывалю Ігара Лукашука са Звязу беларускай моладзі, як і раней адбор на "Бардаўскую восень" будзе падзелены на 2 часткі.

- Адна частка будзе адбывацца ў Беларусі, дзе 18 верасня пройдзе адборачны канцэрт. І таксама ў Польшчы, дзе чакаем на заяўкі, на запісы ад усіх ахвочых, хто жадае прыняць удзел у конкурсе, на старонцы www.sonca.org будзе знаходзіцца форма заяўкі. А таксама імкнемся стварыць адмысловую старонку для "Бардаўскай восені".

Сёлетняя "Бардаўская восень" будзе 17-ым па ліку фестывалем, які з самага пачатку ладзіць Звяз беларускай моладзі. Традыцыйна канцэрты пройдуць у Бельску Падляшскім ды ў іншых мясцовасцях Падляшша.

Міхась Сцепанюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение