

Пад такою назваю ў Варшаве працуе выстава Маргарыты Дзмітрук – мастачкі родам з Бельска-Падляшскага.
Вернісаж працаў бельскай мастачкі прайшоў у рамках прэзентацыі Падляшскага ваяводства ў Варшаве.
Як патлумачыла Маргарыта Дзмітрук, на выстаўцы прэзентуецца разнастайная творчасць:
– Працы розныя па тэхніцы і розныя па тэмах, розныя па колеры і кампазіцыі. Гэта працы, якія ўзніклі ў перыяд ад 2003 да 2010 года. Я мела вялікі гонар, што маю выстаўку адкрыў Лёнік Тарасэвіч, які сказаў, што я малюю ў сваіх працах Падляшша, якога ўжо няма – свет, які застаўся ў нашай памяці.
Выстаўку Маргарыты Дзмітрук можна глядзець у філіі мастацкага цэнтра „Фабрыка тшціны” па вуліцы Кракаўскае прадмесце ў Варшаве.
Міхась Сцепанюк, Радыё Рацыя