Беларускі хор "Чароўныя лілеі" заваяваў гран-пры міжнароднага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу

Беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi" атрымаў некалькі ўзнагарод VI Міжнароднага фестывалю харавога мастацтва "Поющий мир" ім. Юрыя Фаліка, які з 30 ліпеня па 4 жніўня прайшоў у Санкт-Пецярбургу.

Жаночы хор "Чароўныя лiлеi" быў створаны на базе змешанага хору аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ) пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў дацэнта БДАМ Інэсы Бадзякі. Як паведамілі БелаПАН у БДАМ, хор ўпершыню прадстаўляў Беларусь на гэтым міжнародным форуме. У конкурснай праграме фестывалю ўдзельнічалі харавыя калектывы і вакальныя ансамблі з 20 краін, у тым ліку Японіі, Славеніі, Арменіі, Венгрыі, Эстоніі, Турцыі, Даніі. Выступаючы ў трох катэгорыях, беларускія выканаўцы занялі прызавыя месцы: у катэгорыях "Духоўная музыка" і "Аднародныя хоры". "Чароўныя лiлеi" атрымалі дыпломы лаўрэата II прэміі, у катэгорыі "Сучасная музыка" - дыплом лаўрэата I прэміі. У другім туры конкурсу беларускі хор атрымаў гран-пры, апярэдзіўшы мужчынскі хор Victoria Саратаўскага губернскага тэатра харавой музыкі і хор "Спегані" (Ерэван). Прыз "Лепшай салістцы" прысуджаны Алёне Працко, студэнтцы 4-га курсу БДАМ, за выкананне сольнай партыі ў творы "Песня Вірынеі з хорам" з оперы "Вірынея". Акрамя таго, беларускі калектыў атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

“БелаПАН”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение