Беларусы на фэсце "Бандэрштат"

Беларускі выканаўца Vinsent стане адным з хэдлайнэраў украінскага фэсту "Бандэрштат". Фестываль праводзіцца штогод.Ён прысвечаны папулярызацыі ўкраінскай нацыянальнай ідэі.

Арганізатары штогод запрашаюць аднаго артыста з Беларусі. Сёлета ім стаў беларускі рэпер. Мерапрыемства прысвечана памяці ідэолага ўкраінскага нацыяналізму Сцяпана Бандэры.- Я выканаю сваю звычайную праграму, новых песняў там не будзе. Зразумела, што там будзе больш такіх "баявікоў", такой лірыкі будзе менш. У асноўным будуць сацыяльныя песні. Між іншым я выканаю песню "Слава героям!" блізкую і беларусам, і украінцам, - адзначае выканаўца.Фестываль "Бандэрштат"  пройдзе 7-8 жніўня ў вёсцы Ракіні, непадалёк ад Луцку. Беларус Вінсент будзе  хэдлайнерам першага дня фэсту. Сярод гасцей таксама вядомыя ўкраінскія рок-гурты "Тінь Сонця" і "Роллікс".

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение