“Ператоча-2010”

Беларускія, польскія, літоўскія, габрэйскія ды татарскія калектывы – прадстаўнікі нацыянальнасцяў, якія некалі пражывалі на тэрыторыі Белавежскай пушчы, ізноў сустрэнуцца ў Белавежы на 8-ых музычных інтэграцыйных сустрэчах “Ператоча-2010”.

Назва мерапрыемства, па словах арганізатара – дырэктара фонда “Царкоўная музыка” у Гайнаўцы Мікалая Бушка, – гэта месца перад токам, якое адначасова з’яўляецца сімвалам адкрытасці.- Месца, дзе адкрываліся дзверы, гэта месца ў якім выяўлялася багацце нашай зямлі, супольнае для ўсіx народаў, якія жылі ў рэгіёне Белавежскай пушчы. Гэта метафарычны сімвал адкрытасці нашай зямлі на ўсе нацыі, на ўсе народы, на ўсіx людзей, якія тут жылі, жывуць і xочуць жыць. "Ператоча" - гэта вароты ў стадолу, дзе ў мінулым, калі не было ніякіx святліц, ці домаў культуры, адбывалася вясковае культурнае жыццё. Гэта перад усім сімвал адкрытасці, сімвал многакультурнасці нашай зямлі, зямлі рэгіёну Белавежскай пушчы, якую мы трактуем як цэласць. Гэта такая галоўная ідэя.Мерапрыемства запланавана на 2 дні, выступы калектываў пачынаюцца а 19-й, але перад тым вуліцамі Белавежы праедуць святочныя калёсы з удзельнікамі "Ператоча", якія запросяць жыхароў і гасцей Белавежы на музычныя сустрэчы.Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение