Фотавыстава, прысвечаная Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У Нацыянальнай біблятэцы Польшчы ў Варшаве адбылося сёння ўрачыстае адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.У адкрыцці ўдзельнічалі між іншым прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Польшчы і Міністэрства культуры Польшчы, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Польшчы.

Фотавыстава прыехала ў Варшаву з Прагі, раней маглі яе пабачыць жыхары важнейшых еўрапейскіх сталіцаў між іншым Парыжа, Рыму і Жэневы. - Экспазіцыя ўключае 25 здымкаў аўтарства вядомых беларускіх фотамастакоў, якія прадстаўляюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі з моманту пачатку яе будаўніцтва (4 гады таму)  па сённяшні дзень, -  кажа саветнік беларускага пасольства ў Польшчы Васіль Чэрнік.

У Варшаве фотавыставу, прысвечаную Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, можна будзе паглядзець да 20 жніўня. З сталіцы Польшчы экспазіцыя пераедзе ў Рыгу.

Арганізатарамі фотавыставы выступілі МЗС Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з амбасадамі Беларусі ў краінах замежжа.

У 2008 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Польшчы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение