Фестываль вулічных тэатраў "Вэртэп"

Другі міжнародны фестываль вулічных тэатраў 'Вэртэп' распачынае вандроўку па дарогах і бездарожжах Гайнаўскага павета. Па словах ініцыятара фестываля, рэжысёра і акцёра Дарыюша Скібіньскага, ідэя задумы – вярнуць на Падляшша традыцыю вандроўных тэатраў.- Я хачу стварыць такую сучасную традыцыю. Гэта не адкрыццё Амерыкі, тут заўсёды дзейнічалі тэатры. У кожным пажарным дэпо ладзілі пастаноўкі. З нагоды святаў яны былі паўсюль. Гэта найбліжэйшы час, каб гэта вярнулася сюды. Я думаю, што гэты фестываль будзе доўжыцца два тыдні. Я хацеў бы, каб гэтыя тры раёны: Гайнаўскі, Сямятыцкі і Белскі сталі раёнамі, якія гэты фестываль абдыме. І гэта будзе дастаткова.Фестываль "Вэртэп" пачынаецца 4 жніўня, будзе доўжыцца да нядзелі і ахопіць Чаромху, Нараўку, Кляшчэлі, Белавежу ды Гайнаўку. У фестывалі прымуць удзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны і Даніі.Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.