Створаны фонд Villa Sokrates

12-я беларускія трыялогі – апошняе мерапремства, якое ладзіць згуртаванне Villa Sokrates. У далейшым арганізацыяй трыялогаў мае займацца новаствораны фонд Villa Sokrates, які заснавалі Сакрат Яновіч, Лёнік Тарасэвіч, Юрка Хмялеўскі і Павал Грэсь.

Фонд, па словах Юркі Хмялеўскага, пакліканы, каб захаваць творчую спадчыну Сакрата Яновіча.- Фонд створаны для таго, каб збіраць усё тое, што на працягу ўсяго свайго доўгага жыцця прыдбаў у культуры і літаратуры Сакрат Яновіч. Хочам працягваць ягоную працу, каб дзейнасць і асоба Сакрата Яновіча заставалася вечна. Гэты фонд, на нашу думку, мусіць быць культурным цэнтрам. Сакрат Яновіч перадаў на ўласнасць фонду свой дом і ў гэтым доме мы хочам зрабіць асяродак беларускай культуры. Ён таксама мусіць быць цэнтрам культурнай адукацыі.Інфарамацыя пра старэнне фонда была агучана падчас адкрыцця 12-ых беларускіх трыялогаў, якія традыцыйна праходзяць у Лапічах. Тут жа ў Лапічах з’явілася шыльда з надпісам “вуліца Сакрата Яновіча”.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя. Фота аўтара.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение