Прэзыдэнт Ізраіля гатовы яшчэ раз наведаць Беларусь

“Я быў двойчы ў Беларусі. Я наведаў мястэчка Вішнева, дзе я нарадзіўся й вырас, дзе пахаваныя мае сваякі. Я хацеў бы, калі прадставіцца такая магчымасьць, прыехаць ізноў”, - заявіў Пэрэс у інтэрв'ю беларускаму тэлебачаньню.

Ён сказаў, што “гэта было незабыўнае ўражаньне”. “Бо калі я наведваў сваю малую радзіму, я сустрэў тых, хто мяне яшчэ памятаў, гэтая зямля для мяне сьвятая. І я ўдзячны ёй за жыцьцё”, сказаў кіраўнік Ізраіля.

“Беларусь - гэта вялікая краіна. Я ведаю ваш народ. Гэта цудоўныя людзі. Думаю, што Беларусь уступае ў новую эпоху. Беларусы - таленавітыя людзі й яны знойдуць сваё месца ў сьвеце, свабодным ад забабонаў і межаў. Але гэта зойме доўгі час, таму што сьвет павінен зьмяніцца й палепшыцца”, - адзначыў Шыман Пэрэс.

polskieradio.pl


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение