Летува гатовая аказаць Беларусі ўсебаковую дапамогу

Летува гатовая аказаць Беларусі ўсебаковую дапамогу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар краіны Андрус Кубілюс пасьля нефармальнай сустрэчы з Сяргеем Сідорскім у Нясьвіжы.Галоўнай тэмай размоваў была энэргетычная супраца Беларусі й Летувы. У прыватнасьці, пляны пабудовы супольнага тэрміналу звадкаванага газу. Пры гэтым Кубілюс паінфармаваў, што паралельна Летува рэалізуе праект меншага тэрміналу, якога хопіць для ўнутраных патрэбаў Летувы. Гэты тэрмінал будзе мець магутнасьць 3 мільярды кубамэтраў у год. У сваю чаргу, супольны беларуска-летувіскі тэрмінал плянуецца пабудаваць на 8-10 мільярдаў кубамэтраў.

polskieradio.pl