У Латвіі адкрываецца фестываль «Новая хваля», ад Беларусі бярэ ўдзел Litesound

890

У Юрмале (Латвія) 27 ліпеня адкрываецца VIII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Новая хваля — 2010» адкрываецца 27 ліпеня ў Юрмале (Латвія).

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта конкурсу, удзельнікі і госці конкурсу па традыцыі пройдуць па «чырвонай дарожцы» ад мора да канцэртнай залы «Дзінтары».Беларусь прадстаўляе гурт Litesound. Конкурсныя канцэрты пройдуць 28, 29 і 31 ліпеня.Для першага конкурснага канцэрта, дзе выконваюцца сусветныя хіты, Litesound выбрала кампазіцыю Amazed экс-саліста гурту Blue Джэймса Дункана. На другім конкурсным дні, дзе будзе прадстаўлены хіт сваёй краіны, беларускі гурт выканае песню «Мама» Валерыя Галаўко. На трэцім конкурсным канцэрце Litesound праспявае ўласную кампазіцыю Rock tonight. Трансляваць конкурс будзе Першы канал Белтэлерадыёкампаніі.У другі і трэці конкурсныя дні на «Новай хвалі-2010» выступіць пад шостым нумарам. Парадак выступлення канкурсантаў у першы дзень традыцыйна вызначыцца сёння на гала-канцэрце, прысвечаным адкрыццю конкурсу.У складзе гурту Litesound — Дзмітрый і Уладзімір Каракіны, а таксама італьянскі музыкант і кампазітар Якопа Маса і юная выканаўца Ганна Ваганава.Летась прадстаўнік Беларусі на «Новай хвалі» Макс Лоранс заняў 10-е месца. У 2008 годзе беларускі выканаўца Іван Вабішчэвіч (Дзядзька Ваня) заняў 14-е месца, але пры гэтым атрымаў прыз Алы Пугачовай.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение