Выстава «Памяць пра Грунвальдскую перамогу»

У гэтым годзе, калі ў Літве ажыццяўляецца дзяржаўная праграма па ўшанаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, Мастацкі музей Літвы разам з Варшаўскім нацыянальным музеем і пры дапамозе Польскага інстытута ў Вільні падрыхтаваў выставу «Памяць пра Грунвальдскую перамогу». На выставе экспануюцца дваццаць стэндаў, на якіх выразна і вычарпальна прадстаўляецца гісторыя бітвы, хада вайсковых дзеянняў і гістарычнае значэнне перамогі.Выстава абымае не толькі канкрэтную Грунвальдскую бітву як асобны факт, але гэтым акрэслівае ўвесь кантэкст, у якім адбываліся тагачасныя падзеі. На выставе паказваецца перадгісторыя Грунвальдскай бітвы, складанасць тагачаснай міжнароднай сітуацыі, хада падзей, храналогія і тактыка бітвы, паслягрунвальдскі перыяд і адгалоссе Грунвальдскай бітвы ў пазнейшых эпохах. На выставе таксама прадстаўленыя інтэрпрэтацыі Грунвальдскай бітвы, што паступова фармаваліся ў культурнай прасторы (у мастацкіх творах).Выстава будзе экспанавацца ў Беларусі, Украіне, Расіі, Чэхіі і Аўстрыі, бо ўсе гэтыя народы (пранароды) бралі ўдзел у Грунвальдскай бітве, таму падрыхтаваная выстава — гэта яшчэ адна спроба стварыць агульную культуру гістарычнай памяці гэтых дзяржаў.

nn.by