У Польшчы адсвяткавалі 600-годдзе Грунвальдскай бітвы

grunwald

У дзень 17 ліпеня, у апошні дзень фэстывалю Дні Грунвальда ў Польшчы, адбылося тое, чаго чакалі 200.000 гледачоў з усяго свету напрацягу ўсіх трох дзён фэсту - інсцэніроўка Грунвальдскай бітвы.

15 ліпеня 1410 года адбылася гэта лёсавызначальная пераможная бітва паміж войскам Вялікага Княства Літоўскага і войскам крыжакоў. А праз 600 год, 17 ліпеня 2010, каля 2.000 рыцараў, прадстаўнікоў рэканструктарскіх клубаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі.

На полі луналі і беларускія сцягі: шмат беларусаў наведала ў гэты важны дзень польскае мястэчка Грунвальд. Інтэрвію з імі, а таксама вялікі рэпартаж (+ фота і відэа) з месца падзеяў вы зможаце пачуць і пачытаць ў панядзелак, 19 ліпеня.

"Еўрапейскае радыё для Беларусі"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение