Студэнты з ЗША і Еўропы прыехалі на Падляшша

З ЗША, Францыі ды Нямеччыны прыехалі у Гайнаўку студэнты, каб вывучаць беларускую мову. Тут праходзіць летняя школа беларусазнаўцаў. Праект арганізаваны Цэнтрам беларускіх даследванняў у коледжы Соўт Ўэстэрн у штаце Канзас.
Па словах арганізатара летняй школы Курта Вулхайзэра, цэнтр існуе ужо 3 гады:
- Цэнтр быў заснаваны за сродкі Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта, каб быў асяродак беларускіх даследаванняў. Першапачаткова ўсе сродкі Фонда ЕГУ ішлі на гуманітарны універсітэт у Мінску. Калі ён пераехаў у Вільню, заснавальнікі Фонду вырашылі, што патрэбны яшчэ асяродак, у якім галоўнай тэмай будзе беларусазнаўства. Калі б гэтая школа была ў Канзасе, то наўрадці б туды нехта паехаў вывучаць беларускую мову, тым больш, што там няма беларускай дыяспары. Вырашылі зрабіць летнюю школу беларусазнаўцаў на Падляшшы, паколькі тут маем сувязі з прафесарам Алегам Латышонкам і з сябрамі Беларускага гістарычнага таварыства, якія з’яўляюцца нашымі парнёрамі. У Беларусі калі б арганізаваць такую школу, то мы б сутыкаліся са страшэннай бюракратыяй і цэнзурай.
Студэнт з Нямеччыны Табіяс:
- Я нарадзіўся ў Баварыі. Першы раз я паехаў у Беларусь у 2005 годзе, каб вывучыць расійскую мову, таму што мне сказалі, што там яшчэ класічная адукацыя, як была пры Савецкім Саюзе. Я хацеў пабачыць, ці насамрэч так. Потым я даведаўся, што ёсць сапраўдная беларуская мова, на якой размаўляюць не толькі старыя, але і маладыя людзі. І гэта мяне зацікавіла, такая нейкая сувязь паміж мінулым і будучым краіны. І я захацеў вывучыць беларускую мову, каб я мог з маімі сябрамі размаўляць на адной мове.
У планах удзельнікаў летняй школы шмат сустрэч ды экскурсій па Падляшшы. Само навучанне працягнецца да жніўня.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение