Беларускаму садку ў Беластоку амаль 15 гадоў

Дзіцячы садзік з польскай і беларускай мовамі навучання, які дзейнічае ў Беластоку на вуліцы Юзэфа Пілсудзкага, неўзабаве будзе святкаваць 15 гадоў свайго існавання. Гэта адзіная на Падляшшы і, магчыма, таксама ў Польшчы гэткага роду выхаваўчая пляцоўка.

Ініцыятыва ейнага стварэння ўзнікла сярод бацькоў з асяродздзя беларускай інтэлігенцыі на Беласточчыне, яна насіла зусім прыватны характар. Як расказвае Барбара Пякарская з Беластоку, проста, сабралося некалькі сем’яў, знаёмства якіх працягвалася яшчэ з часоў дзейнасці ў Беларускай асацыяцыі студэнтаў (БАС) ды вырашылі даць сваім дзецям магчымасць пазнаваць і мову, і культуру як мага раней.Барбара Пякарская: Нам захацелася даць нашым дзецям магчымасць пазнаёміцца і з мовай, і з культурай як мага раней. Тым больш, што мы выхоўвалі дзяцей па-беларуску. У сваіх хатах мы размаўлялі з дзецьмі можа не на літаратурнай беларускай мове, але на гаворцы. Мы проста хацелі, каб нашыя дзеці сутыкаліся з такімі ж самымі дзецьмі, як яны. На пачатку была такая простая размова: давайце паспрабуем, тым больш, што права такое ў нас ёсць. З гэткай размовы пачалася праца. Спачатку ініцыятары дзіцячага садка пачалі шукаць іншых зацікаўленых ідэяй бацькоў. Як расказвае Барбара Пякарская, яны нават не падумалі пра тое, што іх столькі будзе. Барбара Пякарская: Нам здавалася, што калі знойдзем 10-15 дзяцей, гэта будзе ўсё. Можа нам удасца дабіцца ў адным з дзетсадаў нейкіх дадатковых беларускамоўных заняткаў ці максымальна адной групы, і гэта будзе ўсё. Тым часам аказалася, што зацікаўленне ёсьць. Быў таксама страх, ці гэта ўвогуле ўдасца - ажыццявіць згаданы праект, ды сумневы ў поспеху праекту з боку мясцовых уладаў. Барбара Пякарская: Мне здаецца, што тады ніхто ня верыў у наш поспех. Нам некалькі разоў казалі, што пляцоўка праіснуе год альбо два і ўсё закончыцца. Напрыклад, на нашую просьбу аб будынку дзеля наладжання пляцоўкі нам, праўда, далі будынак у цэнтры горада, але, здаецца, найгоршы, які мелі. Аднак, з другога боку, у нас было столькі энтузіязму, што нам гэта на самой справе не вельмі перашкаджала. Мы мелі столькі сілаў, каб зрабіць рамонт, купіць цацкі й г.д. Для нас найважнейшае было, каб нам не перашкаджалі, і так было.Настаўнікаў таксама знайшлі самі бацькі-заснавальнікі. Яны арганізавалі конкурс. Сярод 10 асобаў, якія выказалі зацікаўленне гэткай працай, былі выбраныя чатыры асобы – тры з іх у садку працуюць па сённяшні дзень. Барбара Пякарская: Для настаўнікаў наш садок - гэта вялікае шчасьце, дарэчы, для бацькоў таксама, бо бацькі гэта ўсё раскручвалі. Тым больш, што першыя гады - гэта была страшэнна вялікая праца бацькоў і настаўнікаў. Мы хацелі, каб узровень садка быў сапраўды вялікі. Мы не хацелі, каб гэта быў скансэн, куды аддаеш дзіця, каб песьні пасьпявала, але каб яны сапраўды вучыліся, маглі пахваліцца дасягненнямі. Мы хацелі, каб надышоў час, калі ахвотных будзе больш, чым месцаў. Такім чынам адбываецца цяпер, гэта вынік згаданых намаганняў.

Групы з беларускай мовай навучання стартавалі 1 верасьня 1995 году. Тады ўдалося сабраць амаль 40 дзяцей. Такім чынам, „беларускі садок” у Беластоку дзейнічае ўжо амаль 15 гадоў. Як выглядае ягоная праца, - распавядае дырэктарка Люцыя Німеровіч.Люцыя Німеровіч: 85 дзетак ходзяць у дзве гэтак званыя беларускія групы. Гэта перш за ўсё дзеці прадстаўнікоў мясцовай беларускай нацыянальнай меншасці. Заняткі вядуцца на польскай і беларускай мовах. Па-польску мы вучым, напрыклад, літарам і лічбам. У сваю чаргу, песні, вершы, гульні праходзць на беларускай мове. На штодзень мы таксама гаворым па-беларуску. Усе нашыя настаўніцы ведаюць беларускую мову. Зацікаўленне ёсць вялікае, бо, напрыклад, сёлета мы не змаглі прыняць усіх ахвотных дзяцей.Спадарыня дырэктар ганарыцца, што дзеці з беларускіх групаў паспяхова й ахвотна ўдзельнічаюць у рознага роду мясцовых дзіцячых мерапрыемствах, напрыклад, фестывалях паэзіі, песні ці дзіцячых тэатраў. Люцыя Німеровіч: У гэтым годзе нашым вялікім дасягненнем быў выпуск 2 кружэлак з дзіцячымі песнямі, зразумела, па-беларуску. Гэта 41 песня, якія сьпяваюць 6-годкі й 5-годкі.Паводле спадарыні Німеровіч, ёсць бачная адукацыйная перавага дзяцей, якія вучацца ў польска-беларускіх групах. Люцыя Німеровіч: Нам нават гавораць настаўніцы ангельскай мовы, што дзеці, якія ходзяць у беларускамоўныя групы, хутчэй і лепш вывучаюць, напрыклад, ангельскую мову. Гэта таксама развівае. Нашыя дзеткі становяцца адважнымі, упэўненымі, свядомымі таго, хто яны. Яны не саромеюцца сваёй беларускасці – таго, хто яны. Гэта, думаю, самае важнае для бацькоў і настаўнікаў. - гаварыла дырэктар Дзіцячага садка з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку Люцыя Німеровіч.Размаўляла Анна Задрожна

polskieradio.pl


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение