Этнаграфічны летнік у Крыўцы

Група амаль з трыццаці дзяцей адправілася ранкам 4 ліпеня з Беластока ў Крывец на традыцыйны этнаграфічны летнік, які праходзіць пад лозунгам "Я нарадзіўся тут".

Цягам тыдня дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, разам са сваей настаўніцай Алінай Ваўранюк будуць знаёміцца з гісторыяй вёскі, пазнаваць звычаі і традыцыі мясцовых жыхароў і, вядома, адпачываць. "У пятніцу з Крыўца ўжо ад'ехала група старэйшых дяцей, якія таксама тут адпачывалі," -  кажа Аліна Ваўранюк.

- Калі нехта будзе зацікаўлены, каб прыехаць пабачыць дзяцей, чым яны тут займаюцца, то сардэчна запрашаю ў Крывец. У будынку, дзе раней была школа, існуе асяродак варшаўска-бельскай епархіі "Светласць". Тут кожную сераду можна сустрэцца з айцом Гаўрыілам, які таксама займаецца зёлкамі, дапамагае людзям. Цікавае ўвогуле месца. Дзеці, якія хадзілі ў вёску, збіралі пра вёску інфармацыю, былі ў захапленні ад людзей, якія тут жывуць.

Этнаграфічныя летнікі для дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, Аліна Ваўранюк ладзіць ужо  болей за 10 гадоў. Кожны раз яны адбываюцца ў іншай мяцовасці на Беласточчыне, каб моладзь і дзеці маглі лепш  пазнаць гісторыю і традыцыі зямлі, на якой нарадзіліся яны і іх продкі.

Валянціна Лаеўская, “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение