У Кіеве прэзентавалі карту пра перасяленне беларусаў у 1930-х пад Адэсу

Карту "Украіна. Галадамор 1932-1933" прэзентавалі ў Кіеве. На ёй адзначана, колькі ў тым ці іншым населеным пункце загінула ад голаду людзей, калі лічба невядомая, пастаўлены крыж.

Карту "Украіна. Галадамор 1932-1933" прэзентавалі ў Кіеве. На ёй адзначана, колькі ў тым ці іншым населеным пункце загінула ад голаду людзей, калі лічба невядомая, пастаўлены крыж.

Паводле розных звестак, падчас Галадамору загінула ад 3 да 8 мільёнаў чалавек — найбольш у Кіеўскай, Харкаўскай, Вінніцкай, Чарнігаўскай і Адэскай абласцях.

У дадатковай карце "Смяротнасць ад галадамору (1932-1933)" адзначаны рух перасяленцаў з Беларусі і Расіі ў названыя мясцовасці. Як паведамляе сайт bagnet.org, толькі з Беларускай ССР у Адэскую вобласць быў адпраўлены 61 цягнік з перасяленцамі (можна меркаваць, што ў іх было перавезена каля 20 тысяч чалавек). Яны мусілі вярнуць да жыцця цэлыя вёскі, якія засталіся без жыхароў.

Image 37502
Image 37503

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение