Беларускі садок у Беластоку набыў папулярнасць

Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці.  Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі № 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе.

Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці.  Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі № 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе.

На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. Хоць больш за фармальнасці хвалявала абыякавасць з боку грамадскасці і беларускіх асветных улад адказных за навучанне мовы (канкрэтна: Беларускага грамадска-культурнага таварыства).

Каб назбіраць сорак дзетак, бо такое патрабаванне паставілі ўлады горада, Барбара Пякарская спачатку званіла да сваіх знаёмых, а пасля да незнаёмых людзей, знойдзеных у тэлефоннай кніжцы.

Праблемы з наборам адпаведнай колькасці дзяцей доўжыліся праз тры першыя гады.

За гэты час супольнымі сіламі нам удалося разгарнуць добрую славу вакол садка.

Вялікую ролю ў інтэграцыі асяроддзя бацькоў адыгралі беларускія этнічныя пастаноўкі, які ставілі мы разам з дзяцьмі і настаўніцамі. Іх паказвалі не толькі ў прадшколлі, але і пры беластоцкіх цэрквах, дамах культуры, часам выязджалі ў глыбінку, каб там заражаць энтузіязмам.

У выніку атрымаўся цыкл пастановак на арыгінальныя сцэнарыі, напісаныя бацькамі дзетак, а пасля выдадзеныя імі друкам пад загалоўкам “Ад абраднасці да тоеснасці”. Вядома, гэта быў прыгожы дадатак да штодзённай і грунтоўнай працы настаўніц.

Выпускнікі беларускага прадшколля ад пачатку свайго існавання ішлі ў школу з найлепшай падрыхтоўкай.

Развіццё ўстановы выпадае разам з прыходам на пасаду дырэктара Луцыі Неміровіч. Удвая расце колькасць навучэнцаў, грунтуецца настаўніцкі калектыў (сёння ў прадшколлі працуе аж сем настаўніц), дзейнічае вакальна-танцавальны калектыў “Вясёлка”, які ў апошнія гады перамагае на цэнтральных беларускіх мастацкіх конкурсах.

Бацькі таксама выступаюць на сцэне разам з дзяцьмі і настаўніцамі, а іх спектакль “Як ехаў Ясь у сваты”, які яны самі напісалі і паставілі, выклікаў проста фурор!

Выпускнікі, сучасныя навучэнцы (іх 85 асоб), бацькі, запрошаныя госці, якія 17 чэрвеня г.г. з’явіліся на юбілей наладжаны ў Ваяводскім асяродку культры (у г.зв. Сподках), ледзь памесціліся ў зале. Пасля віншаванняў і падарункаў (наша рэдакцыя, супольна з радыё “Рацыя”, падарыла мастацкі банэр аўтарства Міраслава Здрайкоўскага, у прыватнасці бацькі дашкольшіка беларускіх груп). Гаспадары ў сваю чаргу падрыхтавалі цудоўную мастацкую праграму: спектакль “Дзівосны гадзіннік”, мультымедыйную прэзентацыю “Выпускнікі садка” (іх 145, а былыя дашкольнікі першых двух гадоў ужо студэнты), прэзентацыю кампакт-дыска вакальна-танцавальнага калектыву “Вясёлка”, пастаноўку “Як ехаў Ясь у сваты” ды выступленне музычнага гурту “Світанак”, у якім спяваюць усе настаўніцы. Такога няма ні ў адной іншай адукацыйнай установе.

Барбара Пякарская, якая на роўні з дырэктар Луцыяй Неміровіч і яе таленавітымі кадрамі атрымала шмат віншаванняў і слоў падзякі, не скрывала слоў прызнання:

— Гэта вялікі поспех настаўніц, але таксама і нас усіх бацькоў і людзей, якія аказвалі падтрымку.

Тое, што бачым і адчуваем сёння, пасля пятнаццаці гадоў, сведчыць пра нас як беларусаў. Родная мова мае для нас вартасць.

Ганна Кандрацюк, “Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение